Спартакиада среди Белорусского союза женщин прошла 9 марта.
У фізкультурна-аздараўленчай зале ДЮСШ Петрыкава адбылася спартакіяда сярод актывістак Беларускага саюза жанчын. Прадстаўнцы прыгожай паловы спаборнічалі ў шашках, дартсе, настольным тэнісе і штрафных кідках баскетбольнага мяча. Лепшай з васьмі заяўленых каманд аказалася дружына Макарыцкага дзіцячага сада-базавай школы — дзяўчыны здолелі перамагчы ці заняць прызавыя месцы ва ўсіх дысцыплінах.